У панядзелак, 22 кастрычніка ў Пухавіцкім раёне адбыліся масавыя затрыманні як мясцовых высокіх чыноўнікаў, так і бізнэсменаў, паведамляе Tut.by са спасылкай на свае крыніцы.

У 2015 годзе тагачасны губернатар Мінскай вобласці Сямён Шапіра (справа) уручаў пасведчанне старшыні Пухавіцкага райвыканкама Сяргею Ленкаўцу. Фота: gorka.by.

У 2015 годзе тагачасны губернатар Мінскай вобласці Сямён Шапіра (справа) уручаў пасведчанне старшыні Пухавіцкага райвыканкама Сяргею Ленкаўцу. Фота: gorka.by.

Гаворка ідзе пра кіраўніка раёна Сяргея Ленкаўца, гендырэктара «Пухавіцкага Аграпрадукту» Івана Гумоўскага і яшчэ шэраг кіраўнікоў.

Сяргей Ленкавец узначаліў Пухавіцкі райвыканкам у канцы 2015 года. Да гэтага шэсць гадоў быў старшынёй Бярэзінскага райвыканкама. Пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі чатыры гады працаваў галоўным заатэхнікам у калгасе «Свіслач» (цяпер ААТ «Голацк»). З 2003 па 2009 год быў кіраўніком гаспадаркі.

Старшыня Рады дырэктараў, генеральны дырэктар ЗАТ «Пухавіцкі Аграпрадукт» Іван Гумоўскі даволі вядомы прадпрымальнік. Ён стварыў 1200 рабочых месцаў. У 2016 годзе Гумоўскі быў названы Чалавекам года Міншчыны. Ён атрымаў блаславенне папы рымскага Бенядзікта XVI і залаты медаль рымска-каталіцкай царквы за ўклад у будаўніцтва касцёла ў Мар'інай Горцы.

Фото: gorka.by

Іван Гумоўскі. Фота: gorka.by.

У прыёмнай старшыні Пухавіцкага райвыканкама не пацвердзілі, але і не абверглі інфармацыі пра затрыманне Ленкаўца.

Іван Гумоўскі быў недаступны па мабільным тэлефоне. Апошні раз ён выходзіў у Viber 22 кастрычніка. У кампаніях групы «Пухавіцкі Аграпрадукт» заявілі, што не маюць інфармацыі.

Атрымаць аператыўны каментар у сілавых структурах не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0