Здарэнне адбылося 21 кастрычніка каля 14:00, паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі.

У міліцыю паступіла паведамленне, што двое мужчын забралі на вуліцы ў 86-гадовай жанчыны сумку, у якой былі 110 рублёў і мабільны тэлефон.

Злачынцаў затрымалі работнікі патрульна-паставой службы.

Падчас нясення службы яны звярнулі ўвагу на будаўнічы вагон, з якога былі чутныя размовы аб здзяйсненні рабавання. Маючы пры сабе прыкметы меркаваных злачынцаў і супаставіўшы размову, міліцыянты ўлезлі ў вагон праз акно і даставілі падазраваных у пастарунак. Зламыснікі — 37-гадовы жыхар Скідзеля, які нядаўна вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, а таксама 58-гадовы жыхар вёскі Губчыцы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0