14 кастрычніка ў міліцыю звярнуўся жыхар Гомеля. Ён займаецца вырошчваннем памідор у вёсцы Аздзеліна. Невядомы з цяпліцы выкраў каля 2 тон пладоў.

Пацярпелы наняў хлопца і яго сужыцельку для ўборкі ўраджаю. Пара штодня прыязджала ў Аздзеліна і збірала памідоры ў скрынкі. Затым работнікі кудысьці зніклі, а праз некаторы час знікла і гародніна.

Раней судзімага падазраванага затрымалі. 300 кілаграм таматаў удалося забраць з рэалізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?