Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з прэм'ер-міністрам, старшынёй Беларускай федэрацыі футбола Сяргеем Румасам пракаментаваў матч паміж зборнымі Беларусі і Малдовы (0:0).

«У футболе ты ўчора парадаваў краіну так, што далей няма куды. Калі мы не можам з Малдовай гуляць … Я не хачу прынізіць Малдову, малайцы хлопцы: выйшлі, зубы сціснулі і гулялі, як мае быць. А нашы як заўсёды. Вельмі шкада», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што неабходна прымаць дадатковыя меры, каб развіццё футбола ў краіне не спынялася. «Бо гэты добры ўсплёск, які адбыўся, заўтра згасне, і вы будзеце на ўзроўні дынамаўскіх хакеістаў гуляць», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?