Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў назваў томас аб аўтакефаліі праваслаўнай царквы ва Украіне правакацыяй Канстанцінопальскага патрыярха пры «непасрэднай публічнай падтрымцы з Вашынгтона», перадае МЗС Расіі.
Фота: kremlin.ru.
У прыватнасці, Лаўроў абвінаваціў спецыяльнага прадстаўніка ЗША па пытаннях царкоўных адносін і спецпрадстаўніка ЗША па пытаннях Украіны Курта Ўолкера ва ўмяшанні ў жыццё царквы ва Украіне.
Пры гэтым Лаўроў назваў Украінскую праваслаўную царкву Кіеўскага патрыярхата і Украінскую аўтакефальную праваслаўную царкву некананічнымі і раскольніцкімі.





