Міліцыя шукае 33-гадовага мужчыну, якога падазраюць у збіцці чалавека. Мужчына адвёз 25-гадовага чалавека ў бальніцу, аднак пазней той памёр. Таксама шукаюць жонку падазраванага, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Па версіі следства, 33-гадовы падазраваны быў у кампаніі з трох чалавек у ноч з 29 на 30 верасня ў краме на Вузаўскім завулку ў Мінску. Падчас піцця алкаголю ён, як мяркуецца, ударыў 25-гадовага хлопца па галаве і тулаве.

Затым падазраваны мужчына са сваёй жонкай прывезлі хлопца ў бальніцу, пасля чаго з'ехалі на аўтамабілі. Ад траўм хлопец памёр у бальніцы.

Вядома, што муж і жонка з'ехалі на машыне Mersedes-Benz зялёнага колеру, нумар 3444 ВТ-2.

Усіх, хто пазнаў гэтых людзей і ведае пра іх знаходжанне, просяць паведаміць у міліцыю. Канфідэнцыйнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0