Служба бяспекі Украіны адпрацоўвае версію пра магчымую дыверсію на вайсковых складах пад Ічнёй, што ў Чарнігаўскай вобласці.

Пра гэта паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на прэс-службу ведамства.

«Праваахоўнікі правяраюць некалькі версій, у прыватнасці, Служба бяспекі Украіны ў рамках сваёй кампетэнцыі адпрацоўвае версію пра магчымую дыверсію», — гаворыцца ў паведамленні.

Пра імавернасць дыверсіі на брыфінгу сёння паведаміў і намеснік начальніка Генеральнага штаба УСУ генерал-маёр Радзівон Цімашэнка.

«Выбухі адбыліся адначасова: былі два выбухі адначасова і затым у іншым канцы арсенала яшчэ два выбухі. Гэтыя выбухі выклікалі пажар. Інтэнсіўнасць выбухаў у розных месцах кажа пра тое, што найбольш імаверна — гэта дыверсія», - сказаў ён.

Як паведамлялася, ноччу 9 кастрычніка прагрымелі выбухі на вайсковых складах з боепрыпасам.

У дадзены момант гарыць тэрыторыя 6 арсенала Міністэрства абароны паблізу пасёлка Дружба. Эвакуявана каля 10 000 чалавек.

З-за выбухаў на Чарнігаўшчыне закрылі рух на некалькіх трасах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0