kremlin.ru

kremlin.ru

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган лічыць, што Еўрасаюз зацягвае працэс прыёму Анкары і заявіў, што ў краіне можа прайсці рэферэндум па гэтым пытанні. Пра гэта ён сказаў падчас выступу на форуме ў Стамбуле.

«Членамі ЕС сталі краіны, якія нельга нават параўноўваць з намі. Калі далей трымацца такой логікі, то нам застаецца адносна ЕС звярнуцца да нашага 81 мільёна, і паглядзім, што яны скажуць», - заявіў турэцкі лідар.

Па словах Эрдагана, Брусэлю варта вызначыцца са сваёй пазіцыяй адносна ўступлення Турцыі. «Не прымеце — так і скажыце і ідзіце сваёй дарогай, а мы пойдзем сваёй», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0