pixabay,com

pixabay,com

Пастаўкі амерыканскай нафты ў Кітай «цалкам спыненыя». Пра гэта паведаміў Се Чуньлінь, прэзідэнт China Merchants Energy Shipping — адной з найбуйнейшых кітайскіх кампаній, якія займаюцца перавозкай нафты.

Як адзначае Reuters, на фоне гандлёвага супрацьстаяння паміж краінамі кітайскія імпарцёры нафты не купляюць яе ў ЗША, нягледзячы на тое, што яна — у адрозненне ад многіх іншых тавараў — пакуль не абкладаецца павышанымі пошлінамі.

ЗША пастаўлялі нафту ў Кітай з 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0