У рэдакцыю Progomel.by даслалі відэа інцыдэнту, які адбыўся нядаўна на адным з прыпынкаў абласнога цэнтра.

У салон тралейбуса зайшлі жанчыны-кантралёры і папрасілі пасажыраў паказаць талончыкі за праезд. Адзін з мужчын адмовіўся выканаць законнае патрабаванне, бо палічыў, што прадэманстраванае яму пасведчанне не адпавядае патрабаванням указа прэзідэнта, які рэгулюе парадак афармлення службовых пасведчанняў.

У прыватнасці, са слоў госця з Бабруйска, на ім адсутнічала гербавая пячатка, замест яе — пячатка аддзела кадраў.

У рэшце рэшт кантралёры спынілі спробы дабіцца ад мужчыны білета і пайшлі ў свой мікрааўтобус.

Юрысконсульт КУП «Гарэлектратранспарт» Юрый Зазуля расказаў, што дзеянні супрацоўнікаў кантрольна-рэвізорскай службы былі законнымі, а вось грамадзянін памыляецца. Указ прэзідэнта рэгулюе выдачу службовых пасведчанняў, якія выдаюцца дзяржслужачым. А ў правяраючых маюцца пасведчанні прадпрыемства, у якіх напісана, што яны з'яўляюцца работнікамі кантрольна-рэвізорскай службы. Патрабаванні да іх зусім іншыя, хоць гербавая пячатка разам з пячаткай аддзела кадраў там таксама ёсць. Пасажыр проста яе не заўважыў з левага боку пасведчання.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі і ў «Мінсктрансе». У сталіцы апроч іншага практыкуюць нанясенне на дакумент ахоўных знакаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0