Прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова заявіла, што затрыманне начальніка ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя Людмілы Равуцкай не звязана з закупкай вакцыны «Эўпента», паведамляе БелТА.

Равуцкую падазраюць у атрыманні хабару.

«Названыя факты не звязаныя з правядзеннем працэдуры закупкі вакцыны «Эўпента», — звярнула ўвагу Юлія Ганчарова.

Паводле следства, падазраваная са студзеня 2015 года па сакавік 2018-га неаднаразова брала хабар.

Чытайце таксама: Затрыманая кіраўніца ўпраўлення Мінздароўя, адказная за закупкі лекаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0