Жыхар Наваполацка атрымаў штраф 7350 рублёў за «падпольны выраб мэблі на заказ», паведамляе Камітэт дзяржкантролю.

Усяго кліентамі бізнэсмена сталі 17 чалавек, сума атрыманага нелегальна даходу перавысіла 35 тысяч рублёў. Быў знойдзены падпольны цэх, выяўлены пастаўшчыкі матэрыялаў.

Супраць жыхара Наваполацка распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 233 КК (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць), ён віну прызнаў цалкам. На яго склалі 20 пратаколаў за тое, што ён прымаў аплату замежнай валютай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0