Сталі вядомыя падрабязнасці ўзгарання трох аўто ў Мінску, на 2-м Веласіпедным завулку.
9 жніўня там дашчэнту згарэў легкавік «ВАЗ-2108». Пашкоджаныя і тры аўто, што былі прыпаркаваныя побач: «Мерсэдэс Бэнц GL450», «Опель Вектра» і «Аўдзі А4».
Як высветлілася, пажар адбыўся з-за таго, што 33-гадовы слесар мясцовай СТА спрабаваў зняць паліўны бак «ВАЗа» з цыгарэтай, піша прэс-служба МГУ МНС. Ён атрымаў апёкі 45% цела 1—3 ступеняў і знаходзіцца ў бальніцы.
0
0
0
0
0
0