Мінчук пазнаёміўся ў інтэрнэце з дзяўчынай. Анлайн-адносіны развіваліся імкліва — праз пяць дзён пасля знаёмства сяброўка папрасіла ў яго фота аголеных палавых органаў, прычым такое, каб і твар быў відаць. А пасля раптам пачала вымагаць грошы, пагражаючы разаслаць кампрамат усім сябрам і ўвогуле зрабіць хлопца «зоркай інтэрнэту».

За маўчанне, піша сайт ГУУС Мінгарвыканкама, шантажыстка патрабавала перавесці дзвесце даляраў на карт-рахунак.

Міліцыя высветліла, што рахунак належыць 28-гадоваму раней не судзімаму мінчуку П.

Ён патлумачыў, што сам раней папаўся на тую ж вуду: паслаў інтымныя фоткі малазнаёмай. А пасля пералічэння часткі «выкупу» яму прапанавалі супрацоўнічаць — пераводзіць на электронны кашалёк грошы, якія паступалі на ягоныя карт-рахунак ад іншых падманутых. Хлопец пагадзіўся. За пералік ён пакідаў сабе частку сумы.

Міліцыя мае звесткі пра дзесяць пацярпелых ад дзеянняў інтэрнэт-вымагальніка, асоба якога высвятляецца. У дачыненні да 28-гадовага трымальніка карткі распачатыя крымінальныя справы за вымагальніцтва. Яму пагражае ад трох да дзесяці гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0