24-гадовы мужчына затрыманы. На яго завялі крымінальную справу за вымагальніцтва.

Цыган трымаў некалькі чалавек у хлявах на сваім падворку. З 27-гадовай мясцовай жыхаркі ён патрабаваў тысячу даляраў, калі яна хоча вызваліцца. Акрамя таго, ён патрабаваў і ў сваякоў пацярпелай выкуп за жанчыну, патлумачыўшы, што гэта «кампенсацыя за яе ўтрыманне», паведамляе магілёўская міліцыя.

У ходзе ператрусу па месцы жыхарства абвінавачанага канфіскавалі інвалідны вазок, плакат аб дапамозе на лячэнне хворых дзяцей.

Па аператыўнай інфармацыі, абвінавачваны на працягу паўгода прымушаў грамадзян да жабрацтва, як на тэрыторыі Магілёва, а таксама ў Мінску, Барысаве і Гомелі. З ужываннем фізічнай сілы ён прымушаў прасіць міласціну каля буйных гандлёвых цэнтраў, цэркваў, падземных пераходаў і ў іншых грамадскіх месцах.

Штодня працавалі два-тры чалавекі, якія збіралі каля 100 рублёў у дзень. Гэтыя грошы абвінавачваны забіраў сабе, а пацярпелых забяспечваў толькі прадуктамі.

Спосабы часта мяняліся: хтосьці збіраў грошы на падставе «на лячэнне хворым дзецям», а нехта прасіў міласціну ў інвалідным вазку. Утрымліваліся пацярпелыя ў хлявах і прыбудовах. Мужчына цяпер знаходзіцца пад вартай.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?