— Сёння дапамога па беспрацоўі не ўлічвае стаж і заробак, на рынку працы сітуацыя напружаная. Якія плануюцца захады па развязванні беспрацоўя і ці будзе павышацца дапамога?

— А чым выказваецца напружанасць?

— Няма месцаў для спецыялістаў, цяжка жанчынам уладкавацца, асабліва пасля дэкрэта.

— Ахарактарызуем агулам сітуацыю. Ёсць даследаванне хатніх гаспадарак, на люты 2018 узровень агульнага беспрацоўя 5,1% — 260 тысяч чалавек Для супастаўлення бярэцца агульная метадалогія, ёсць станоўчая дынаміка па ўзроўні агульнага беспрацоўя да мінулага года. Калі зняць пенсіянераў і студэнтаў, то ўзровень сёння беспрацоўя — 4,4%. Міжнародныя арганізацыі кажуць, што калі беспрацоўе 3-5%, то гэта здаровы рынак працы. Яна павінна захоўвацца, каб стымуляваць людзей павышаць свой прафесійны ўзровень. Моладзевае беспрацоўе сёння 7%, я б звярнула ўвагу сюды, трэба акцэнт рабіць на гэтым.

— Дык а якія захады?

— Канечне, зніжэнне узроўню і павышэнне эканамічнага росту, у нас сёння 65 тысяч вакансій, даўно такога не было. Але тут дысбаланс — наймальнік сёння просіць дасведчанага работніка, а ў маладых няма досведу, а ёсць кваліфікацыя. Трэба рэзерваваць месца на прадпрыемстве. Мы працуем над гэтым.

— А павышэнне дапамогі?

— Ёсць два кірункі: актыўная і пасіўная палітыка занятасці. Дапамога — гэта пасіўная. А сёння мы рэалізуем і перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі. Гатовы пераадукоўваць за бюджэтныя сродкі, галоўнае, каб чалавек быў гатовы. 27 рублёў гэта мала, канечне. Але чалавек мусіць развівацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?