Выступаючы перад сваімі прыхільнікамі, Далай Лама патлумачыў гэта рашэньне адсутнасьцю станоўчага адказу з боку Пэкіна.
Гэтую заяву Далай Лама зрабіў у горадзе Дхарамсала на поўначы Індыі, дзе знаходзіцца ўрад Тыбэту ў выгнаньні.
«Я здаюся», сказаў духоўны лідэр.
Паводле Далай Ламы, у лістападзе адбудзецца сустрэча тыбэцкіх выгнаньнікаў, на якой будзе вырашана, што рабіць далей.
У інтэрвію Бі‑Бі‑Сі прадстаўнік Далай Ламы ў Эўропе Цэрын Ташы раскрытыкаваў сусьветную супольнасьць за тое, што яна не аказала дастатковага ціску на Кітай у тыбэцкім пытаньні.
«Калі справа тычыцца Кітая, усе, улучна з ААН, робяць выгляд, што там правы чалавека не парушаюцца, але мы ведаем, што нават кітайцы ня маюць там грамадзянскіх правоў і свабодаў», ‑‑ сказаў ён.