Заснавальнік Telegram Павел Дураў паведаміў, што будзе выплачваць са сваіх асабістых сродкаў «мільёны даляраў» на падтрымку проксі-сэрвісаў і VPN.

«У рамках Лічбавага Супраціву — дэцэнтралізаванага руху ў абарону лічбавых свабод і прагрэсу — я пачаў выплачваць біткоін-гранты адміністратарам proxy і VPN. На працягу гэтага года буду рады ахвяраваць мільёны даляраў асабістых сродкаў на гэтыя мэты», — напісаў Дураў на сваёй старонцы «ВКонтакте».

«Хоць расійскі рынак не складае істотнай долі карыстальніцкай базы Telegram, ён важны нам па асабістых меркаваннях», — дадаў Дураў, заклікаўшы астатніх «далучацца і прыняць удзел — наладай проксі/vpn сервераў або іх фінансаваннем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0