Пасля дапрацоўкі пратакола па ч.3 арт. 23.34 КаАП Беларусі блогера Эдуарда Пальчыса, які 21 лютага збіраў подпісы ў падтрымку беларускай мовы, судзілі, піша «Вясна».

Эдуард Пальчыс пацвердзіў, што збіраў подпісы.

Суд прызнаў яго вінаватым па ч.3 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь і аштрафаваў на 30 базавых велічыняў (735 рублёў).

Нагадаем, 13 сакавіка адбыўся судовы разгляд над Эдуардам Пальчысам. Суддзя Фрунзенскага раёна А. Скуратовіч адправіла справу на дапрацоўку, бо не ўгледзела ў дзеяннях Эдуарда Пальчыса склад адміністрацыйнага правапарушэння. 

Такім чынам, агульная сума штрафаў за зборы подпісаў у падтрымку беларускай мовы па стане на 4 красавіка складае 320 базавых велічыняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0