3 красавіка на расійскім сайце Lenta.ru быў апублікаваны артыкул Уладзіміра Зотава «Бацькавы нацысты». «Наша Ніва» зрабіла пераказ гэтага матэрыялу, зрабіўшы здагадку, што да публікацыі можа мець дачыненне хтосьці з асуджаных сёлета публіцыстаў «Рэгнума» (Сяргей Шыптэнка, Дзмітрый Алімкін, Юрый Паўлавец).

Юрый Паўлавец. Фота Сяргея Гудзіліна.

Юрый Паўлавец. Фота Сяргея Гудзіліна.

На электронны адрас «НН» прыйшоў ліст ад Юрыя Паўлаўца. «Я не маю дачынення ні да вышэйуказанага артыкула, ні да Шыптэнкі, ні да Алімкіна, звязаных аўтарам са мной і пазначаных як «тройца», — запэўнівае Паўлавец.

7 лютага Мінскі гарадскі суд асудзіў Юрыя Паўлаўца да 5 гадоў пазбаўлення свабоды з адтэрміноўкай на тры гады за «распальванне нацыянальнай варажнечы». Ён быў адным з тых, хто праходзіў па так званай «справе рэгнумаўцаў».

Чытайце таксама: Lenta.ru: Лукашэнкавы нацысты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?