Афіцыйны прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне 2018» Alekseev з кампазіцыяй «Forever» выступіць у першым паўфінале пад нумарам восем, піша БелТА.

У гэтым годзе парадкавыя нумары ўдзельнікаў паўфіналаў «Еўрабачання», як і ў мінулыя гады, вызначалі прадзюсары песеннага форуму. 

У першым паўфінале, 8 мая, парадак выступленняў наступны: 1. Азербайджан, 2. Ісландыя, 3. Албанія, 4. Бельгія, 5. Чэхія, 6. Літва, 7. Ізраіль, 8. Беларусь, 9. Эстонія, 10. Балгарыя, 11. Македонія, 12. Харватыя, 13. Аўстрыя, 14. Грэцыя, 15. Фінляндыя, 16. Арменія, 17. Швейцарыя, 18. Ірландыя, 19. Кіпр.

У фінал выходзіць 10 краін.

«Еўрабачанне-2018» пройдзе ў Лісабоне (Партугалія) з 8 па 12 мая. 10 мая — другі паўфінал, 12 мая — фінал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0