president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка даручыў шукаць новыя рынкі ва ўмовах праблем з пастаўкамі прадуктаў у Расію. Пра гэта ён заявіў сёння ў ходзе рабочай паездкі ў Дзяржынскі раён, піша БелТА

«Што тычыцца экспарту, шукайце іншыя рынкі. Калі Расія нас не разумее і разумець не хоча, ну што ж, сустрэнемся з прэзідэнтам (Расіі) пасля інаўгурацыі, абмяркуем дэталёва і капітальна ўсе пытанні. Трэба вызначацца.

Калі яны вырашылі нас нахіляць пастаянна незразумела за што, тады будзем шукаць сваё шчасце ў іншым месцы. Таму шукайце іншыя рынкі. Нельга на адным рынку ўвесь час сядзець», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Яны завезлі, хтосьці адкаты атрымаў за гэта сухое малако з Новай Зеландыі. Па-першае, што прывезлі, чым народ кормяць? Але гэта іх праблема. Яны гэтага не разумеюць і разумець не хочуць. Бо ўсюды адкаты. А мы павінны бачыць свае інтарэсы, якія не супярэчаць інтарэсам расіянаў, мы ім дрэннага нічога не вязем. Дай бог, як самі правяраючыя кажуць, каб у Расіі было так, як у Беларусі. Таму будзем вызначацца ў гэтым годзе. Што ж мы добрую справу робім і на каленях пастаянна стаім», - падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0