ansa.it
У порце горада Ліворна на паўночным захадзе Італіі адбыўся выбух, некалькі рабочых атрымалі траўмы, могуць быць загінулыя. Пра гэта паведамляе італьянскае агенцтва ANSA.
Па дадзеных агенцтва, выбухнуў рэзервуар у грузавой частцы порта. У ім былі нафтапрадукты. Пасля выбуху была цалкам эвакуяваная нафтабаза. Да месца здарэння прыбылі машыны хуткай і пажарныя.
La Repubblica ў сваім Twitter змясціла фатаграфію, на якой відаць, што адзін з рэзервуараў на неафтабазе моцна нахіліўся пасля выбуху. Каля яго працуюць супрацоўнікі экстранных службаў.
0
0
0
0
0
0