Як стала вядома 28 сакавіка, Чарнагорыя высылае аднаго расійскага дыпламата. У сваю чаргу, Люксембург часова адклікае свайго пасла з Масквы.

Гэтыя сімвалічныя крокі краіны зрабілі на знак салідарнасці з Вялікабрытаніяй.

Як вядома, Лондан выслаў 23 расійскія дыпламаты ў адказ на спробу забойства перабежчыка з Расіі Скрыпаля. Скрыпаль жыве ў Брытаніі, яго паспрабавалі забіць з выкарыстаннем хімічнай зброі. У выніку пацярпелі некалькі дзясяткаў брытанцаў, а адзін з паліцыянтаў ляжыць у бальніцы ў цяжкім стане. Стан жа самога Скрыпаля і ягонай дачкі застаецца крытычны, наўрад ці з іх нешта будзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?