Ірландыя прыняла рашэнне выправадзіць з тэрыторыі краіны расійскага дыпламата. Пра гэта ў эфіры тэлеканала RTE паведаміў міністр замежных спраў Сайман Ковэні.

«Расійскі пасол у Дубліне быў інфармаваны сёння аб тым, што акрэдытацыя аднаго з супрацоўнікаў яго пасольства будзе адкліканая», — паведаміў кіраўнік ірландскага МЗС.

Ковэні гутарыў з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Борысам Джонсанам мінулай ноччу і сказаў, што Ірландыя будзе дзейнічаць салідарна з Вялікабрытаніяй.

Улады Малдовы таксама вырашылі выслаць трох расійскіх дыпламатаў у адказ на ўжыванне хімічнай зброі супраць мірных грамадзянаў у брытанскім Солсберы.

Пра гэта 27 сакавіка паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Малдовы.

«Тры дыпламаты місіі абвяшчаюцца персонамі нон грата і павінны пакінуць краіну на працягу сямі дзён», — гаворыцца ў паведамленні.

У МЗС падкрэслілі, што рашэнне прынята ў знак салідарнасці з Вялікабрытаніяй і ў адпаведнасці з высновамі Еўрапейскага савета ад 23-24 сакавіка, згодна з якімі напад ў Солсберы прызнаны пагрозай бяспекі ўсяго ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0