Віцэ-губернатар Кузбаса Сяргей Цівілёў стаў на калені перад жыхарамі горада на мітынгу і папрасіў прабачэння за ахвяры ў пажары ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня», перадае РІА «Новості».

«Я хацеў бы папрасіць у вас прабачэння», — сказаў Цівілёў і апусціўся на калені. Праз 10 секунд ён падняўся і растлумачыў: «Здаўна на Русі людзі апускаліся на калені, каб папрасіць прабачэння». Жэст намесніка губернатара быў сустрэты апладысментамі.

Раней Цівілёў абвінаваціў бацьку, які страціў траіх дзяцей пры пажары ў «Зімовай вішні», у жаданні «папіярыцца на трагедыі».

Ігар Вострыкаў, які страціў на пажары траіх дзяцей, жонку і сястру, прамаўляе ў твар віцэ-губернатару Цівілёву. Той у адказ папрасіў бацьку не піярыцца на трагедыі.

Ігар Вострыкаў, які страціў на пажары траіх дзяцей, жонку і сястру, прамаўляе ў твар віцэ-губернатару Цівілёву. Той у адказ папрасіў бацьку не піярыцца на трагедыі.

Ігар Вострыкаў страціў у полымі ўсю сям'ю.

Ігар Вострыкаў страціў у полымі ўсю сям'ю.

Жыхары Кемерава мітынгуюць у цэнтры горада з 9 раніцы. Пратэстоўцы патрабуюць ад чыноўнікаў распавесці праўду аб пажары ў гандлёвым цэнтры, а ад кіраўніка рэгіёна Амана Тулеева — сысці ў адстаўку. Першапачаткова на цэнтральнай плошчы горада сабраліся каля 300 чалавек, але пасля колькасць пратэстуючых вырасла да некалькіх тысяч. Тулееў назваў тых, хто сабраўся, жменькай «бузацёраў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0