38-гадовага мужчыну абвінавачваюць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да двух непаўналетніх хлопцаў.

«Вызначана, што з 2015 года, знаходзячыся ў розных месцах абласнога цэнтра і за яго межамі ён неаднаразова здзяйсняў распусныя дзеянні ў дачыненні да заведама непаўналетніх дзяцей, якія наведвалі заняткі педагога», - паведамляюць следчыя.

У лютым мужчыну затрымалі. Ён пад вартай.

Мужчыну пагражае да 13 гадоў.

Пацярпелымі прызналі дваіх непаўнагадовых хлопцаў.

Але следчыя мяркуюць, што пацярпелых магло быць больш.

Калі хтосьці валодае інфармацыяй аб здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў Яўгенам Волкавым, чыя выява на фатаграфіі, просьба звярнуцца па тэлефонах УСК па Віцебскай вобласці: 8 033 399-80-44 (кругласутачна), 8 021 246-21-20 або УУС Віцебскага аблвыканкама: 102, 8 021 264-66-96. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0