Падчас пажару ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» ў расійскім Кемераве загінулі, як мінімум, 35 чалавек, сярод іх дзеці. Яшчэ дзясяткі лічацца зніклымі без вестак.

Агонь спрабуюць патушыць ужо восем гадзін запар, абрынуліся канструкцыі будынка.

Мяркуецца, што нехта з дзяцей падпаліў паралонавы напаўняльнік у батутным цэнтры. Агонь ахапіў увесь будынак, уключна з гандлёвымі заламі, кінатэатрам і кантактным заапаркам. Найхутчэй, усе 200 жывёлаў згарэлі.

Калі пачалася паніка, усе 10 ахоўнікаў уцяклі першымі. У выніку людзі, якія не ведалі, дзе знаходзіліся уваходы і выхады, дарэмна бегалі па калідорах. Некаторыя з іх загінулі, бо былі адрэзаныя агнём каля зачыненых аварыйных выхадаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?