Затрыманні палітыкаў і актывістаў, якія заклікалі людзей 25 сакавіка на не ўхваленае ўладамі вулічнае шэсце, не павінна стаць прычынай адмены мітынгу і канцэрту ля Опернага тэатра. Такое меркаванне ў інтэрв’ю Еўрарадыё выказала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

«Я вельмі спачуваю спадару Някляеву, Сіўчыку, Вінярскаму, што іх арыштавалі. Вельмі шкадую, што гэта здарылася. Але я была б вельмі супраць таго, каб зрываць святкаванне з гэтай нагоды. Я хачу, каб наш народ адзначыў свята абсалютна прыстойна і прыгожа. І дзеля гэтага, магчыма, трэба пацярпець гэтыя ахвяры. Перадаю ім прывітанне, вельмі іх люблю, вельмі цудоўныя людзі. Вельмі шкадую, што яны не будуць у гэты дзень на волі», — сказала Івонка Сурвіла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0