Фэрмэнты грыбоў, што растуць на дрэвах, можна будзе ўжываць у акумулятарах і батарэйках. Тады шкодныя і дарагія мэталы зьнікнуць з паліўных элемэнтаў.
Гэтае вынаходніцтва зрабілі хімікі Оксфардзкага ўнівэрсытэту. Паводле іх словаў, хімікаты з грыбоў аднойчы змогуць замяніць дарагія і шкодныя цяжкія металы, што ўжываюцца ў акумулятарах і звычайных батарэйках. Гэта выкліча росквіт экалягічна чыстай энэргіі.
Лакказу — фэрмент, які выдзяляюць грыбы, можна ўжываць як больш танны і эфектыўны каталізатар.
У паліўных элемэнтах для вытворчасьці электрычнасьці выкарыстоўваюцца хімічныя рэакцыі. Але сучасныя электроды патрабуюць рэдкіх мэталаў, напрыклад, плятыны. Крыстафэр Бланфард, хімік з Оксфарду, працуе над замяшчэньнем такіх металаў на біялагічныя фэрмэнты.
Лакказа паказвае такую ж каталітычную рэакцыю, як плятына ў акумулятары. Грыбы, напрыклад, чага, выкарыстоўваюць лакказу для барацьбы з лігнінам, кампанентам расьлінных вузаў (клетак). Але Бланфард вынайшаў, што лакказу можна скарыстаць для рэакцыі кіслароду і вадароду, што дае электрычнасьць. Па яго словах, аднойчы партатыўныя паліўныя элемэнты з электродаў, пакрытых фэрментам, заменяць звыклыя акумулятары.
ЯС, паводле The Guardian