Генеральны пракурор Украіны Юры Луцэнка заявіў, што народны дэпутат Вярхоўнай рады Надзея Саўчанка планавала здзейсніць тэракт у будынку ўкраінскага парламента, паведамляе «Украінская праўда».

«У следства ёсць неабвержныя доказы таго, што Надзея Саўчанка асабіста планавала, прыцягвала, давала ўказанні, як правесці тэрарыстычны акт у сценах парламента, знішчыўшы баявымі гранатамі дзве ложы — урадавую і службовую. Мінамётамі [планавалася] абрынуць скляпенне Вярхоўнай Рады і аўтаматамі дабіваць тых, хто выжыве», — заявіў генпракурор з трыбуны парламента.

Генпракурор заявіў, што мае намер сёння ж унесці прадстаўленне аб пазбаўленні Саўчанка дэпутацкай недатыкальнасці і яе арышце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0