Раніцай 9 кастрычніка ў Мінску на аўтадарозе паміж выездам з вуліцы Прытыцкага і гандлёвым домам «Ждановічы» адбыліся чатыры сутыкненні аўтамабіляў на адным участку.
Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама,
спачатку сутыкнуліся шэсць аўтамабіляў, потым тры і яшчэ двойчы па дзве машыны.Усё адбылося на адлегласці прыкладна 200 метраў. Прычынамі дарожна‑транспартных здарэнняў стала невыкананне хуткасных рэжымаў і дыстанцыі. Туману на гэтым участку дарогі не было, зазначылі ва УДАІ ГУУС.
У выніку ДТЗ машыны атрымалі тэхнічныя пашкоджанні. Пацярпелых няма.
0
0
0
0
0
0