Мінскі гарвыканкам даў дазвол Кансерватыўна-хрысціянскай Партыі-БНФ на правядзенне 24 сакавіка сёлета святочнага мерапрыемства прысвечанага стогадоваму юбілею ўтварэньня БНР, паведамляе сайт «Беларуская салідарнасць»

У гэты дзень у Кіеўскім скверы Менска з 12:00 да 16:00 адбудуцца мітынг і канцэрт прысвечаныя гэтай знамянальнай даце ў нашай гісторыі.

Гэтую акцыю можна разглядаць таксама як пачатак святкавання і пралог да ўрачыстага мітынга і канцэрта, які адбудзецца 25 сакавіка каля Вялікага тэатра Оперы і балета ў Менску, адзначаецца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0