На высокія пасады па-ранейшаму прызначаюцца выхадцы са Службы бяспекі прэзідэнта. 5 сакавіка Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага міністра спорту ім стаў 49-гадовы Сяргей Кавальчук, які ад 2004 года працаваў у структуры СБП.

Кавальчук родам з вёскі Журавок Іванаўскага раёна. Cкончыў Адэскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча, у 1999-м — Вайсковую акадэмію. З 1989 па 2004 год служыў ва Узброеных Сілах. З 2004 года - супрацоўнік Службы бяспекі. Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступеняў.

Нагадаем, што яго папярэднік Аляксандр Шамко быў адпраўлены ў адстаўку за карупцыю ў ведамстве.

Раней выхадзец са Службы бяспекі ўзначаліў ААЦ (Андрэй Паўлючэнка), а іншы прадстаўнік СБП (Мікалай Латышонак) стаў памочнікам прэзідэнта па агульных пытаннях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?