Мясцовыя органы ўлады павінны асаблівую ўвагу звяртаць на развіццё эканомікі рэгіёнаў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, узгадняючы на пасады новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

«Не будзе вытворчасці, не будзе занятасці людзей, не будзе ніякай зарплаты. А нам патрэбныя нармальныя заробкі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Вы думайце, як не проста захаваць вытворчасць, а каб яна была рэнтабельнай, каб пазбегнуць гэтых страт. Таму паспрабуйце аб'яднаць усё ў адзіны кулак і атрымаць вынік. Эканоміка і яшчэ раз эканоміка — гэта важнейшае пытанне».

У прыклад ён прывёў сітуацыю на сельскагаспадарчых прадпрыемствах. Паводле яго слоў, многія з іх да гэтага часу не развіваюцца так, як хацелася б. З іншага боку, у Беларусі ёсць вялікая колькасць паспяховых вытворчасцяў. «Гэты год вызначальны, таму давайце арганізуем работу так, пачынаючы з пасяўной кампаніі, каб кожны дзень прыбаўляць», - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка звярнуў на работу з кадрамі, у тым ліку і на прыватных прадпрыемствах. «Так, няхай яны займаюцца вытворчасцю. Вы толькі кантралюйце заработную плату, каб яна была там адпаведнай, і правы чалавека павінны быць забяспечаны: перш за ўсё праца, зарплата, школа, сацыяльная сфера. Кадравае пытанне на тэрыторыі раёна — гэта ваша пытанне, — падкрэсліў ён. — Ніякага паслабленьні за кантролем кіраўнікоў прадпрыемстваў, якой бы уласнасцi яны ні належалі - прыватнай ці дзяржаўнай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?