У фэйсбуку многія беларусы радасна перапошчваюць допіс: маўляў, сацыяльная сетка ўвяла аўтаматычную замену слова «Белоруссия» на «Беларусь». Гэтую інфармацыю распаўсюдзілі дробныя расійскамоўныя сайты, яна стала вірусна разыходзіцца па свеце.

фота Onliner.by

фота Onliner.by

«Мы прыйшлі да неабходнасці такой аўтазамены ў сувязі з тым, што ёсць толькі адно карэктнае найменне гэтай краіны. Людзі, якія пішуць «Беларусь», прычыняюць маральныя пакуты Facebook-супольнасці. Свайго роду гэта кіберхуліганства і мы не маем намеру з гэтым мірыцца», — гэта нібыта цытата «намесніка дырэктара расійскага напрамку Facebook Барыса Міранюка». — Як правіла, мы выкарыстоўваем замены тых ці іншых слоў ці фраз толькі ў выпадку, калі гэта сапраўды важна супольнасці. Мы вывучылі гэты выпадак і прыйшлі да высновы, што тут гэта неабходна. Да таго ж практыка блакаванняў за гэтае слова не прывяла да чаканых вынікаў. Людзі рэгістравалі новыя акаўнты або пераставалі карыстацца сацсеткай. Да гэтага мы нядаўна звярталіся да аўтазамен падчас пратэстаў у Іране, калі аўтаматычна выдалялі некаторыя лозунгі прапагандыстаў, якія падтрымліваюць рэжым. У гэтым выпадку гаворка не пра палітычны крок, а пра павагу да беларускага народа».

Насамрэч намеснік дырэктара расійскага напрамку Facebook Барыс Міранюк — неіснуючы персанаж. Сацыяльная сетка не мае механізму аўтазамены ў апублікаваных допісах. Натуральна, нікога за слова «Белоруссія» не блакавалі.

Вірусны допіс ананімнага аўтара можна лічыць спробай прыцягнуць увагу да карэктнага наймення Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?