Кіраўнік Казахстана Нурсултан Назарбаеў выступіў на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат парламента краіны, паведамляе Tengrinews. Прэзідэнт прапанаваў у 10 разоў знізіць падаткі для грамадзян, якія атрымліваюць нізкі заробак.

«Для падтрымкі казахстанцаў, якія атрымліваюць адносна нізкую зарплату, з 1 студзеня 2019 года прапануецца знізіць падатковую нагрузку ў дзесяць разоў і абкладаць іх падаткам у памеры 1 адсотка», — прыводзіць яго словы выданне.

Паводле ацэнак Назарбаева, гэтая мера павысіць даходы парадку двух мільёнаў жыхароў краіны. «У не менш адной траціны наёмных работнікаў краіны - гэта больш за два мільёны чалавек - вырасце заработная плата без павелічэння нагрузкі на працадаўцаў», - сказаў Назарбаеў. Лідэр Казахстана дадаў, што ў будучыні ў рэспубліцы можа быць уведзена прагрэсіўная шкала падаходнага падатку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0