Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці ўстанавіла абставіны здарэння на навагоднім карпаратыве ў салігорскім кафэ.

Вечарам 23 снежня ў салігорскім кафэ «Вяснянка» пасля нумара шоу-праграмы з выкарыстаннем вадкага азоту адной з удзельніц стала дрэнна. Жанчына была дастаўлена ў рэанімацыю ў цяжкім стане, яе прааперавалі.

Судова-медыцынская экспертыза паказала, што пашкоджанне ўнутраных органаў у жанчыны з'явілася следствам дзеяння вадкага азоту. Следствам устаноўлена, што 32-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, які мае пасведчанне аб дазволе на правядзенне ўрачыстых мерапрыемстваў, заключыў дамову з кіраўніцтвам кафэ на аказанне паслугі па арганізацыі і правядзенні навагодняй шоу-праграмы. У адным з конкурсаў ён, не маючы спецыяльных ведаў і навыкаў, а выкарыстоўваючы інфармацыю з інтэрнэту, дадаў у куфлі і чаркі удзельнікаў са спіртным вадкі азот з тэрмаса. Пры гэтым, не дазуючы дададзены аб'ём азоту і не кантралюючы час яго выпарэння, дазволіў удзельнікам выпіць кактэйлі. У выніку неасцярожных дзеянняў вядучага жанчына атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Сваю віну мужчына прызнаў. Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0