У Маскоўскім судзе Мінска 28 лютага мусілі абвясціць прысуд грамадкаму актывісту Святаславу Барановічу. Яго вінавацяць у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыіпасля Марша недармаедаў увесну 2017 года, паведамляе Еўрарадыё. 

Здарэнне адбылося, калі міліцыянты ў цывільным пачалі жорстка затрымліваць анархістаў — удзельнікаў Марша. На судзе Барановіч прызнаў сваю віну.

Пракурор Сергіенка папрасіла для актывіста чатыры гады зняволення. Яго чыстасардэчнае прызнанне яна назвала змякчальнай акалічнасцю, а ранейшую судзімасць за Плошчу-2010 — абцяжарвальнай. 

Аднак памочнік старшыні суда Сафія Асмалоўская паведаміла, што суд перанесены на 12 сакавіка на 14.00. Прычынай пераносу называецца службовая занятасць. 

Судзяць Святаслава Барановіча, які ўдарыў міліцыянта ў цывільным, абараняючы ўдзельнікаў «Марша недармаедаў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0