Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын і яго бацька Кім Чэн Ір выкарыстоўвалі фальшывыя пашпарты для падачы заяў на візы для наведвання краін Захаду, паведамляе Reuters.
Крыніца паведаміла, што гэта паказвае на імкненне паўночнакарэйскай эліты да вандровак у «варожыя» заходнія краіны.
Паўночнакарэйскае пасольства ў Бразіліі адмовілася ад каментароў. Міністэрства замежных спраў Бразіліі заявіла, што ідзе расследаванне.
Два бразільскія пашпарты з фотаздымкамі Кімаў былі выкарыстаныя для падачы на візы, па меншай меры, у дзве заходнія краіны.
Ці выдалі Кімам візы на гэтыя фальшывыя пашпарты, дакладна не вядома.
0
0
0
0
0
0