Паліцыя горада Патая адмовілася вызваліць пад заклад Алекса Леслі (Аляксандра Кірылава), Насцю Рыбку (Анастасію Вашукевіч) і яшчэ васьмярых чалавек, затрыманых за правядзенне нелегальнага «сэкс-трэнінгу» ў Тайландзе.

«Начальнік гарадскога аддзела паліцыі, ад якога залежала рашэнне, адмовіў ім. Цяпер пытанне пра заклад можа вырашыць толькі суд, і пры гэтым мяняецца статус затрыманых: яны ператвараюцца ў арыштаваных судом асоб, у дачыненні да якіх праводзіцца следства», — распавяла крыніца.

Паводле яго слоў, суд можа выпусціць іх пад заклад, аднак яго сума будзе значна вышэйшая.

«Калі суд дазволіць, то пасля яго ўнясення арыштаваныя змогуць чакаць суда на волі, аднак яны не будуць мець права пакідаць Тайланд і павінны будуць кожныя 12 дзён з'яўляцца ў суд для падаўжэння закладу, які можа быць у любы момант адкліканы па прадстаўленні пракуратуры або паліцэйскага следчага», — падкрэсліла крыніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0