5 кастрычніка прыкладна апоўначы ў Ветцы п’яны вадзіцель збіў пецярых дзяцей, адно з якіх памёрла ў бальніцы.

Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, аўтамабіль, якім кіраваў мясцовы жыхар 1974 года нараджэння, вадзіцель Веткаўскага райспажыўтаварыства, рухаўся па вуліцы Савецкая. На неасветленым участку дарогі ён збіў чатырох хлопчыкаў 10, 12, 13 і 15 гадоў і 14‑гадовую дзяўчынку.

Вадзіцель уцёк з месца здарэння, не паведаміўшы аб ДТЗ у міліцыю або хуткую дапамогу. Дзяцей знайшлі прахожыя, усе яны былі дастаўлены ў бальніцу з цяжкімі траўмамі. Дзесяцігадовы хлопчык памёр.

Вадзіцель затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?