SpaceX Ілана Маска зноў адклала запуск ракеты Falcon 9 са спадарожнікамі Microsat 2a, Microsat 2b і PAZ.

Прычынай стаў моцны вецер. Плануецца, што запуск адбудзецца 22 лютага з базы Вандэнберг ў 06:17 (17:17 па Мінску).

Да гэтага SpaceX ўжо пераносіла старт Falcon 9. Спачатку ён планаваўся 17 лютага, але быў перанесены на 18 лютага, а затым — на 21-е. У кампаніі гэта тлумачылі тым, што спецыялістам спатрэбілася больш часу для праверкі сістэм перад стартам.

Microsat 2a і Microsat 2b павінны стаць першымі ў праекце SpaceX пад назвай Starlink, у рамках якога ў космасе будуць размешчаны некалькі тысяч спадарожнікаў для раздачы інтэрнэту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0