Le Parisien

Le Parisien

Акцёр Жэрар Дэпард'ё заявіў, што ў найбліжэйшы час ён мае намер пераехаць у Алжыр. Пра гэта паведамляе Le Parisien.

«Неўзабаве я буду жыць у Алжыры. Гэта выдатная краіна, гісторыяй якой я заўсёды цікавіўся», — сказаў ён. Дэпард'ё адзначыў, што ў Алжыры ўжо пражывае вядомы ў мінулым французскі футбаліст Эрык Кантана, які абраў у якасці месца жыхарства горад Аран.

У 2012 годзе Дэпард'ё пакінуў Францыю, у якой ўрад прыняў рашэнне рэзка павысіць падатак для заможных грамадзян. Акцёр жыў у Бельгіі, а ў пачатку 2013 года атрымаў расійскае грамадзянства і рэгістрацыю ў Саранску.

Таксама ён некалькі разоў прыязджаў у Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0