21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO у 2000 годзе. У гэты дзень ва ўніверсітэтах і клубах праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі — і ўсё прысвечана беларускай мове.
Арт Сядзіба запрашае адзначаць Свята роднай мовы ў мінскі клуб «Грай» (Інтэрнацыянальная, 33).
Мы хочам паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але натхняе шматлікіх людзей на цікавыя і яскравыя праекты, акрыляе на добрыя справы.
Праграма
17:00 — 20:00 — на другім паверсе будзе праходзіць «Жывая бібліятэка». Гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых нам «кніг» выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якія гатовы адказваць на любыя пытанні. «Кніга» — гэта жывы чалавек, які мае пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досьвед, нязвыклы для «большасці» лад жыцця альбо светапогляды;
17.00 - 21.00 — на другім паверсе будзе праходзіць «Гульнятэка». Кожны жадаючы зможа згуляць у беларускамоўныя настолкі: «Багач», «Казачнік», «Мова» і іншыя;
18:00 — 19:00 — на галоўнай сцэне Ганна Комар прэзентуе першы зборнік вершаў культавага амерыканскага аўтара Чарльза Букоўскі на беларускую мову. Укладальніца і перакладчыца раскажа цікавых фактаў пра Букоўскі, распавядзе пра кнігу і пачытае вершы з яе;
19:00 — 22:00 — у галоўнай зале выступяць беларускія гурты:
- Rahis;
- MIKITA;
- «Бяз Назвы»;
- The Superbullz.
17:00 — 22:00 — кожны зможа паставіць свой подпіс пад Першай Устаўной Граматай Беларускай Народнай Рэспублікі, якая з’явілася на свет 100 гадоў таму. Кожны зможа атрымаць копію Устаноўнай граматы сабе на памяць;
18:00 — 20:00 — на другім паверсе для дзетак падрыхтаваная дзіцячая праграма: батлейка і фотазона;
Увесь вечар будзе працаваць кірмаш ад symbal.by і hareza.by
21 лютага, кафэ «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 3).
😃 Уваход вольны! Але трэба запісацца: па спасылцы або па тэлефоне +375 25 996 93 76.