Фота: dev.by

Фота: dev.by

Сёння ў анлайн-базе, створанай Канстанцінам і яго памочнікамі, ужо каля 100 тысяч пахаванняў. Але яшчэ больш трэба будзе ўнесці: кіраўнік праекта «Памятаем» плануе «пакрыць усю Беларусь» — а пахаванняў у краіне, паводле яго прыблізных падлікаў, каля 30 мільёнаў.

Мінчук не першы год займаецца рытуальнымі паслугамі. Да яго часта звяртаюцца людзі, якія па нейкай прычыне не ведаюць, дзе знаходзіцца месца пахавання іх родных.

На жаль, канстатуе Канстанцін, у Беларусі няма ніводнае арганізацыі, якая займалася б пошукам месцаў пахавання. Нейкі час ён чакаў, што падобны праект вось-вось з'явіцца — як дзяржаўная ці прыватная ініцыятыва. Але «час ішоў, а ні ў каго з беларусаў і ў думках нічога падобнага не было».

Думаць, як зрабіць сваю базу і запоўніць яе, прыйшлося самому.

За ўласныя грошы Канстанцін замовіў у распрацоўшчыкаў мабільны дадатак, прыцягнуў валанцёраў, якія хадзілі на могілкі і ўносілі ў яго звесткі: прозвішча, імя, імя па бацьку, даты нараджэння і смерці.

У некаторых пахаванняў ёсць фота і геапазіцыя. Таксама дадаваць пахаванні ў базу могуць усе карыстальнікі. 

У Канстанціна вялікія планы: хутка на сайце дададуцца некралогі, каб у памяці нашчадкаў засталіся не толькі даты нараджэння і смерці канкрэтных людзей, але і гісторыі іх жыцця. Будзе прадугледжана магчымасць рэдагаваць некралогі, «хаваць» іх. Акрамя таго, у аўтара праекта ёсць жаданне ўкараніць генеалагічнае дрэва, але пытанне, як гэта зрабіць, яшчэ застаецца адкрытым.

З часам Начаткін збіраецца зрабіць мабільныя дадаткі для смартфонаў на Android і iOS, які будуць дубляваць сайт.

А яшчэ ён плануе прывязаць да месцаў пахаванняў спасылкі, каб людзі маглі знайсці непадалёк ад могілак храмы і цэрквы, касцёлы або габрэйскія абшчыны: «Так карыстальнікі змогуць звяртацца да святароў, каб замовіць адпяванне, паніхіду».

Анлайн-база даступная па спасылцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?