Вярхоўны суд яшчэ раз пракаментаваў справу гімназіста Даната Скакуна, якога асудзілі за замах на забойства настаўніцы.

Падлетка прысудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі. Пасля прысуду падлетку ў сацыяльных сетках з'явілася старонка ў абарону школьніка, дзе сталі публікавацца матэрыялы крымінальнай справы.

На думку першага намесніка старшыні Вярхоўнага суда Валерыя Калінковіча, старонка ў фэйсбуку ў падтрымку асуджанага хлопца — гэта спроба ціску на суд.

— Старонкі падтрымкі ў фэйсбуку і іншых рэсурсах пачынаюцца з таго, што нехта досыць пераканаўча, на яго погляд, напісаў першы пост пра тое, што Данат не вінаваты. Але справа ў тым, што пытанне вінаватасці або невінаватасці вырашалася, вырашаецца і будзе вырашацца не ў фэйсбуку, а судом у дарадчым пакоі, дзе няма фэйсбука, — заявіў Валеры Калінковіч.

Ён падкрэсліў, што «суддзі ў стане працаваць публічна і ва ўмовах ціску, якія яны з гонарам вытрымліваюць, і выносяць прысуд паводле закона і сумлення, а не фэйсбуку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?