Самалёт авіякампаніі Norwegian, які ляцеў 27 студзеня з нарвежскага Осла ў нямецкі Мюнхен, быў вымушаны вярнуцца ў аэрапорт Гардермуэн з-за праблемы з працай туалетаў, паведамляе The Nordic Page.

На борце самалёта сярод іншых пасажыраў знаходзіліся 84 сантэхнікі, якія ляцелі ў камандзіроўку. Па словах дырэктара сантэхнічнай кампаніі Rørkjøp Фрэнка Олсэна, яе супрацоўнікі былі б радыя адрамантаваць прыбіральні, але для гэтага прыйшлося б выбрацца з самалёта вонкі.

«Мы не рызыкнулі адправіць сантэхніка вонкі на вышыні 10 тыс. метраў. У самалёце тым не менш была добрая атмасфера з-за іранічнай сітуацыі са зламанымі прыбіральнямі», — сказаў Олсен.

Прыбіральні ў выніку наладзілі сантэхнікі з аэрапорта Осла Гардэрмуэн, пасля чаго самалёт з ужо спраўнымі санвузламі зноў адправіўся ў Мюнхен.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0