Упраўленнем СК па Мінскай вобласці высвятляюцца абставіны жорсткага забойства двухгадовай дзяўчынкі ў Слуцку, паведамляе sk.gov.by
29 студзеня ў адным з дамоў медыкамі была выяўленая дзяўчынка ў цяжкім стане са слядамі збіцця. Нягледзячы на праведзеныя рэанімацыйныя мерапрыемствы, яна памерла.
Па падазрэнні ў забойстве, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю, затрыманыя 26-гадовыя маці дзяўчынкі і яе сужыцель.
Праводзяцца следчыя дзеянні, дапытваюцца сваякі, суседзі, збіраецца матэрыял пра сям'ю. Вядома, што ў ёй гадаваліся яшчэ чацвёра дзяцей.
Дакладная прычына смерці дзяўчынкі будзе вядомая па выніках экспертызы.
0
0
0
0
0
0