Амаль кожны дзясяты працуючы беларус — 9,6% — зарабляе менш за 300 рублёў у месяц. Пры гэтым кожны пяты работнік атрымлівае больш за 1000 рублёў. Гэта вынікае з дадзеных абследавання арганізацый аб размеркаванні колькасці работнікаў па памерах налічанага заробку за лістапад 2017 года, паведамляе Tut.by.

У параўнанні з маем мінулага года колькасць тых, хто зарабляе менш за 300 рублёў, скарацілася (было - 10,4%), а тых, хто атрымлівае больш за 1000 рублёў, - вырасла (было - 16,7%).

Пры гэтым у лістападзе мінулага года заробак да 500 рублёў атрымлівалі 34,2% работнікаў (у маі — 37,4%). Заробкам больш за 2.000 рублёў у лістападзе 2017 года маглі пахваліцца 2,8% работнікаў (у траўні - 2,2%).

Заробкі ў прамежку ад 600,1 рубля да 800 рублёў атрымлівалі ў лістападзе 20,2% работнікаў, ад 800,1 рубля да 1000 рублёў - 13,6%.

Нагадаем, медыянны заробак (50% работнікаў маюць менш гэтага значэння і 50% работнікаў - больш) у Беларусі ў лістападзе мінулага года склала 635,4 рубля. Гэтая сума апынулася на 24,1%, або на 201,5 рубля менш за сярэдні заробак па краіне.

Нагадаем, сярэдняя заработная плата беларусаў у лістападзе склала 836,9 рубля. Гэта на 4,1 рубля менш, чым у кастрычніку. У пераліку па сярэднеўзважаным курсе даляра за лістапад яна склала 419 даляраў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0